У Брэсце святкавалі па-дзіцячаму і па-даросламу

Душэўнай сутрэчай сяброў, нямецка-беларускім святам для дзяцей і “Цвярозым забегам” адзначылі Новы год  прадстаўнікі YMCA Брэст.

За 2015 год ва YMCA Брэст адбылося шмат яркіх падзей. Былі вандроўкі ў замежжа, летнік і фестываль у Панямонцах, безліч адукацыйных мерапрыемстваў, у тым ліку заняткі па нямецкай мове. На цёплым свяце напрыканцы снежня ўзгадалі пра гэта, падзяліліся эмоцыямі.

— Якая душэўная была сустрэча! У нас нараджаюцца дзеці, а значыць, мы становімся яшчэ больш багатымі і шчаслівымі! – адзначыла адна з удзельніц сустрэчы.

І быццам ў пацверджанне такім словам на свята завітала старшыня YMCA Брэст Вольга Крусь і пазнаёміла са сваім маленькім сынам – Адамам.

Напярэдадні Новага года брэсцкія валанцёры на нямецкі лад павіншавалі са святам выхаванцаў дзіцячага дома. А 1 студзеня некаторыя з прадстаўнікоў YMCA Брэст паўдзельнічалі ў “Цвярозым забегу”.

— Мінулы год падарыў мне шмат цікавых адкрыццяў, у тым ліку і дзякуючы грамадзянскай дзейнасці, – распавяла намеснік старшыні YMCA Брэст Кацярына Лютыч. – Спадзяюся, што найлепшае чакае і надалей. Жадаю ўсім кахання, шчасця, цярпення і павагі адзін да аднаго!

Руслан Ананьеў

Пакіньце каментар

© YMCA Minsk, 2015