Камунікацыя ў стылі хіп-хоп

Зусiм нядаўна ў YMCA Мінск стартавалі заняткі па хіп-хопу. «Гэта не проста танец або спорт, гэта магчымасць самавыяўлення, калi ты можаш расслабіцца і стаць больш таварыскім», - тлумачыць трэнер Ганна Тамковіч.

Заняткі праходзяць у цэнтры Мінска. Пакуль на трэніроўку прыходзіць 8-10 чалавек, але з часам такія сустрэчы могуць стаць яшчэ больш папулярнымі. Знаёмства, размінка, крыху тэорыі аб асновах хіп-хопа - і ўдзельнікі разам пачынаюць адпрацоўваць асноўныя танцавальныя элементы, камбінаваць іх. Знаходзяць час і для джэм-сейшен - усё становяцца ў круг і па чарзе спрабуюць імправізаваць, танцаваць.

- Я пачала займацца хіп-хопам каля пяці гадоў таму, калі яшчэ вучылася ў школе, - распавядае Ганна. - Прыйшла за кампанію з сябрамі. Спачатку не вельмі падабалася, таму стала хадзіць да іншага трэнера, які рабіў стаўку на імправізацыю і батлы. Мяне гэтая тэма захапіла, бо ты можаш выйсці ў круг і раскрыцца ў ім. Пачынаеш адчуваць музыку, тваё цела робіць рухi хутчэй, чым мозг паспявае аддаць каманду. Затым нават дзівішся таму, што ты зрабіла, як ты танчыла.

- Хіп-хоп дапамагае пераадолець заціскі цела, псіхалагічна раскрыцца, - дзеліцца назіраннямі Ганна. - Ходзiш на заняткі, а потым не баішся падысці да кагосьцi і задаць пытанне, якое цябе цікавіць. Можаш нават стаяць на аўтобусным прыпынку і прытанцоўваць, нікога не саромецца. Атрымліваецца, што ёсць асабліваe тэрапеўтычнае дзеянне.Хіп-хоп культура нарадзілася ў 70-я гады мінулага стагоддзя ў Нью-Ёркскім Бронксе. Сацыяльныя танцы сталі набіраць папулярнасць, развівацца па многіх напрамках. Сёння ў іх няма канонаў, aле ёсць агульнапрынятыя падыходы, элементы, якiя часта выкарыстоўваюцца, астатняе - свабода самавыяўлення.

- Такімі танцамі, па сутнасці, можа займацца любы жадаючы. Калі няма жорсткіх абмежаванняў па здароўі, прыходзьце і спрабуйце, - запрашае Ганна. - Адны хочуць знайсці новых знаёмых, іншыя - скінуць лішнюю вагу. Яшчэ хтосьці марыць пазбавіцца ад псіхалагічных бар'ераў, няўпэўненасці або лепш адчуваць музыку. Хіп-хоп - гэта і добрая трэніроўка памяці: каб запомніць мноства танцавальных элементаў і звязкаў паміж імі, трэба «ўключаць» мозг. Трэба імкнуцца - і атрымаеш выдатны вынік.

Больш падрабязная інфармацыя - https://vk.com/hip_hop_ymca

Руслан Ананьеў
Пераклад Настассi Баброўскaй
Фота Руслана Ананьева

Пакіньце каментар

© YMCA Minsk, 2015