Берасцейскія школьнікі тварылі па правілах і без іх

Асаблівую сілу арт-тэрапіі адчулі школьнікі, якія прынялі ўдзел у адукацыйным мерапрыемстве ў Брэсце.

Інтэрактыўная сустрэча адбылася па ініцыятыве YMCA Брэст і культурна-асветніцкага таварыства «Маяк». Яе арганізатары падарылі незабыўны дзень для падлеткаў з Бучемлянской дапаможнай школы-інтэрната і гімназіі № 6 Брэста. Арт-тэрапія, прагулкі па горадзе, магія мастацтва і сапраўдных фокусаў - гэта далёка не поўны спіс таго, што запомнілася ў гэты дзень.

– Спачатку падлеткі адчувалі сябе крыху скавана, – распавяла адна з арганізатараў сустрэчы, псіхолаг Вікторыя Карчынская. – Але затым мы пазнаёміліся, пагулялі. Практыкаванні па арт-тэрапіі дапамаглі разняволіцца, паднялі настрой.

Паводле яе слоў, школьнікам спадабалася сустрэча. Яны ўсміхаліся, дзякавалі. Магчыма, што ў далейшым такія мерапрыемствы стануць рэгулярнымі..

Руслан Ананьеў 

Пакіньце каментар

© YMCA Minsk, 2015