Бабруйска-мінскае скаўцкае ралі пераадолелі ў зімовым лесе

Паставілі намёт, распалілі вогнішча, зладзілі насілкі, перабінтавалі параненага ды іншыя заданні скаўцкага раллі выканалі прадстаўнікі YMCA Мінск разам з бабруйскімі скаўтамі на ўскрайку Бабруйска.

Нягледзячы на зімовы холад, больш за 50 падлеткаў і маладых людзей 21 лютага амаль шіто пяць гадзін правялі ў лесе. Хвілін пятнаццаць пешшу ад турыстычнага клуба “Вандроўнік”, і ўсе сабраліся на вялікай паляне ля высокага дуба.

— Сёння мы сабраліся, каб адсвяткаваць дзень нараджэння заснавальніка скаўтынгу Роберта Бадэн-Паўэла, – нагадалася падчас “мачты”  ( агульнага збору) лідэр бабруйскіх скаўтаў Вольга Сяргееўна Чайцына. – Калі гэта адбылося? Правільна, 22 лютага. І як сапраўдныя скаўты мы адзначым гэту падзею спаборніцтвамі.

Усіх удзельнікаў аб’ядналі ў 6 каманд. Кожнай належала з компасам і мапай паслядоўна прайсці дзевяць этапаў. На кожным – тэарэтычнае пытанне з біяграфіі Бадэн-Паўэла і практычнае заданне. На кожны этап даецца не больш за 10 хвілін.

– Мне запомніўся этап, на якім мы ладзілі насілкі, – распавяла прадстаўніца YMCA Мінск Алена Парсюкевіч. – Раней мне даводзілася рабіць такую прыладу з выкарыстаннем кашуляў. А на гэты раз былі толькі вяроўкі. І мы справіліся.

Па яе словах, у камандзе яна адчувала сябе камфортна. Хлопцы і дзяўчаты, з якімі яна разам выконвала заданні, добра ведалі,якім чынам трэба дзейнасці.

– Назірала і вучылася, – кажа Алёна. – І сама імкнулася дапамагаць. У маёй камандзе былі актыўныя, адкрытыя людзі. Магчыма, гэта і дапамагло нам заняць прызавое месца.

Яшчэ адзін мінчанін Сяргей Малько, як і Алёна Парсюкевіч, дагэтуль не быў пасвечаны ў скаўты, не здаваў экзамены на атрыманне разраду. Тым не менш на многіх этапах скаўцкага ралі ён адчуваў сябе ўпэўнена, ўдзельнічаў у агульнай працы.

– Але падчая праходжання этапаў я і вучыўся ў астатніх удзельнікаў маёй каманды, – прызнаецца ён. – Напрыклад, было цікава майстраваць пастку. Звярнуў увагу на тое, што хлопцы перад сыходам з гэтага пункта сабралі ўсе рэшткі вяровак, іншыя матэрыялы, склалі ў заплечнік і забралі з сабой. Так зрабілі, нягледзячы на тое, што трэба было спяшацца, былі абмежаванні па часе. Гэта азначае, што яны прывучаны да парадку, клапоцяцца пра экалогію. Гэта вельмі выдатна!

На яго думку, аналагічнае скаўцкае ралі было б цікава правесці і ў Мінску. Напрыклад, зрабіць яго часткай акцыі “Адкрыты Мінск”. Яе ў сталіцы лідэры і валанцёры YMCA Мінск ладзілі рэгулярна на працягу некалькіх апошніх гадоў. На такую сустрэчу прыязджаюць ўдзельнікі розных лакальных аддзяленняў YMCA Беларусь, разам гуляюць, удзельнічаюць у квэстах, проста весела бавяць вольны час. Такі фармат акцыі дазваляе маладым людзям добра пазнаёміцца адзін з адным, абмеркаваць планы сумеснай дзейнасці.

-— Дзень нараджэння Бадэн-Паўэла мы святкуем штогод, – тлумачыць Вольга Сяргееўна Чайчыц. – Гэта – наша даніна павагі чалавеку, які быў ля вытокаў скаўтынгу. Гэты рух зарадзіўся ў Англіі ў 1907 годзе. І з таго часу набыў папулярнасць у многіх краінах свету, у тым ліку Беларусі.

Сама Вольга Сяргееўна занялася скаўтынгам у 1994 годзе. І з таго часу падрыхтавала дзесяткі маладых лідэраў.

– Я пераканалася, што скаўтынг – найлепшы фармат выхавання дзяцей, – гаворыць яна. – Заняткі дапамагаюць ім развівацца духоўна, фізічна і інтэлектуальна. Для мяне вельмі важна, каб шасці-сямікласнік, які ўпершыню прыходзіць на заняткі, вырас адкрытым, шчырым, шчаслівым чалавекам. І я вельмі цешуся, калі бачу, што жыццё многіх маіх выхаванцаў склалася ўдала.

Руслан Ананьеў

фота Руслана Ананьева

Пакіньце каментар

© YMCA Minsk, 2015