Маем сябе 3!
Традыцыйны беларускі вечар
03 ноября, 2015
Менск, в. Вялікі Трасцянец
вул. Зялёная, д. 1а
19.00

Мы зноў чакаем усіх любімых на невялічкую беларускую тусню. Не будзем змяняць фармату, таму ў планах: вячэра, вершы, размовы ды спевы. 

Якія ўмовы? 

- апрануць белую майку,
- падрыхтаваць верш (вучыць ня трэба, галоўнае каб быў з сабою),
- прынесці адзін прыемны падарунак, які будзе перадараны рандомнаму чалавеку,
- падрыхтаваць унёсак (грошы) на вячэру (дакладную сумму скажам пазней, бо трэба ведаць колькасць чалавек і наша меню).

Якая дапамога нам патрэбна? 

Адна з галоўных задач - прыгатаваць смачную ліцвінскую вячэру, таму запрашаем валанцёраў прыехаць крыху раней і гатаваць усім разам. Другі варыянт: прыгатаваць штосьці смачное дома. 

Калі вы збіраецеся прыходзіць, адпішыце ў каментарах да гэтай навіны (і валанцёрскі атрад павароў таксама адпішыце). Пажадана вызначыцца як мага раней, каб мы паспелі пралічыць колькасць удзельнікаў ды ежу.
 

Оставьте комментарий

© YMCA Minsk, 2015