Тэнсінг

Тэнсінг

Тэнсінг – энергічны і гарманічны “кактэйль” спеваў, музыкі, танцаў, тэатра і духоўнага развіцця. Пачастуйцеся ім разам з намі, знаходзьце сабе новых сяброў, здзіўляйцеся і здзіўляйце іншых!

Што гэта такое?

Тэнсінг ва YMCA Мінск развіваецца з 2008 года. З таго часу мы паспелі шмат чаму навучыцца, паўдзельнічалі на фестывалях. Асабліва запомнілася вандроўка ў Прагу ў 2013 годзе. Удзел у мясцовым фестывалі прынялі прадстаўнікі 57 краін!

У чым сакрэт папулярнасці?

У класічным тэнсінгу заняткі дзеляцца на чатыпры майстэрні – танцы, драму, музычны бэнд і хор. Мэта такіх заняткаў – выяўляць і развіваць творчыя здольнасці падлеткаў і моладзі. Мы ж прапануем штосьці яшчэ больш захапляльнае – зумбу. Гэтае спалучэнне танца і фітнеса дапамагае не толькі развіваць пачуццё рытму і майстэрства валодання ўласным целам, але і трымаць у тонусе ўсе мышцы, пазбавіцца лішніх кілаграмаў. Хваля папулярнасці зумбы падхапіла і многіх зорак сусветнай пап-музыкі і кіно. Паспрабуйце і вы адчуць сябе зоркай!

Лідэр накірунку

Ганна Тамковіч

© YMCA Minsk, 2015