Скаўтынг

Што можна новае засвоіць?

Вязаць мудрагелістыя вузлы, ставіць намёты, распальваць вогнішча пры ўсялякім надвор’і, добра арыентавацца ў незнаёмай мясцовасці – такі ды іншы карысны досвед набывае кожны скаўт. А яшчэ можна навучыцца самастойнасці, знайсці шмат сяброў, вандраваць па Беларусі ды іншых краінах, напаўняць шэрыя дні яркімі адкрыццямі і эмоцыямі.  І гэта спрыяе духоўнаму, фізічнаму, інтэлектуальнаму развіццю, настройвае на актыўнае і адказнае жыццё.

Каму гэта карысна?

Скаўтынгам цікавяцца школьнікі, студэнты і больш дарослыя людзі. Гэты рух нарадзіўся яшчэ ў 1907 годзе і сёння аб’ядноўвае каля 40 мільёнаў чалавек амаль што ў 220 краінах свету. Сваю назву скаўтынг атрымаў ад слова “разведчык”. І сапраўдныя скаўты насамрэч імкнуцца даследаваць навакольны свет, развіваць свае здольнасці і таленты, пашыраць свае гарызонты.

Лідэр накірунку

Павел Лявытчанкаў

© YMCA Minsk, 2015