Калядныя паштоўкі

Кожны з нас можа стаць чараўніком і падарыць радасць дзецям і падлеткам. У гэтым дапамагаюць “Калядныя паштоўкі”.

Каму дапамагаем?

Упершыню такая акцыя прайшла ў 2005 годзе. Тады ўдзельнікі YMCA Мінск сабралі адрасаваныя Дзеду Марозу калядныя паштоўкі дзяцей-сірот з Бабруйскага дзіцячага дома. Валанцёры адказалі адказалі на гэтыя лісты ад імя памочнікаў Дзеда Мароза і прыклалі да гэтага салодкія падарункі.

З цягам часу “Калядныя паштоўкі” ў штосьці больш маштабнае, чым проста праект YMCA Мінск. Цяпер кола валанцёраў вельмі шырокае. Павялічылася і колькасць дзяцей, якім дораць радасць і надзею. У далейшым плануецца рабіць падарункі не толькі на Каляды, але і ў іншы час года.

Што трэба рабіць?

Кожны дапамагае такім чынам, як можа. Адзін набывае падарункі. Іншы за свае грошы іх прыгожа ўпакоўвае. Сярод валанцёраў знаходзяцца і такія, хто прымярае на сябе касцюмы Дзеда Мароза і Снягуркі.

Як даведацца яшчэ больш?

У суполцы -- http://vk.com/club81145049

Лідэр накірунку

Дар'я Швядоўская

© YMCA Minsk, 2015