Валанцёры YMCA Minsk прынялі ўдзел у Сусветным Выкліку YMCA і падарылі 175 хвілін дабра пажылым людзям

У гэтым годзе YMCA прапануе людзям па ўсім свеце прысвяціць 175 хвілін свайго часу на паляпшэнне супольнасці. Неабыякавыя валанцёры наведалі Дом састарэлых у Мінску, падарылі пастаяльцам апельсіны, малявалі апельсін сваёй мары, гулялі і размаўлялі за кубкам гарачай гарбаты.

Галоўны арганізатар сустрэчы Дар'я Швядоўская распавяла пра мерапрыемства:

— Дзень апельсіна прайшоў добра. Гэта было мерапрыемства для нашых асаблівых сяброў. Мы вырашылі проста прыйсці да іх і зрабіць свята, без нагоды. І выдумалі «Дзень Апельсiна». Мы падаравалі апельсіны. Разам гулялі ў настольныя гульні, пілі гарбату з печывам. Гулялі ў гульню — асацыяцыі з апельсінамі і малявалі апельсін сваёй мары. Фідбэк круты, людзям спадабалася, яны праводзілі нас да варот некалькі разоў. Я адчуваю, што мы падаравалі сабе і ім свята на "пустым месцы" і рада з гэтага.

Для валанцёра Івана Грыцкевіча гэта было ўпершыню, але яму спадабалася:

— Мне здаецца, мала хто б пагадзіўся на такое, таму што большасць людзей асцерагаюцца і не вельмі любяць знаходзіцца побач з людзьмі з асаблівасцямі. Я не бачу ў гэтым нічога кепскага, і лічу што тыя, хто да іх не вельмі добра ставяцца проста не спрабавалі з імі нармальна пагутарыць. Для мяне гэта было ўпершыню, але ўсё ж спадабалася, так як гэта адкрыццё чагосьці новага. Я трохі спазніўся, застаў усіх у працэсе малявання апельсінаў. Адразу я і не зразумеў што мне рабіць, але потым мне прапанавалі пагуляць у квача, і я пагадзіўся. Пакуль гуляў з Наталляй, яна распавяла што на суседнім участку жывуць куры і козы, і яшчэ як яны ўсе разам ходзяць іх карміць.


Па просьбе адміністрацыі дома-інтэрната фота з асобамі пастаяльцаў ня былі апублікаваныя, хоць яны і шчаслівыя. (

Настасся Баброўская

#YMCA175 #умсабеларусь175 #YMCAChallenge #YMCA #ymcaminsk #Challenge

Пакіньце каментар

© YMCA Minsk, 2015