У YМСА Мінск паглядзелі легендарны мюзікл «The Greatest Showman»

Не дамо восеньскай нудзе нас адолець! У офісе мінскага аддзялення добра ведаюць, як падняць настрой, праспяваць, патанчыць або паглядзець ўзрушаюча яркі фільм.

Так у аўторак, 28 жніўня, адбыўся прагляд мюзікла «Найвялікшы шоўмэн». «The Greatest Showman» – амерыканскі біяграфічны драматычны мюзікл рэжысёра Майкла Грэйса пра жыццё амерыканскага тэатральнага прадпрымальніка Фінеаса Тэйлара Барнума. Барнум арганізоўваў адзін з найпапулярнейшых бадзяжных цыркаў XIX стагоддзя. Галоўныя ролі выканалі Х'ю Джэкман, Зак Эфрон, Мішэль Уільямс, Рэбека Фергюсон і Зендая.

Як распавяла арганізатар кінавечара Юлія Камяк, ідэя прагляду фільма прыйшла яшчэ на фестывалі ў Нарвегіі:

– На працягу дня яны рыхтавалі вячэрняе шоу і рэпеціравалі вядомую песню This is me. Гэтая песня была намінаваная на прэмію «Оскар», і ў яе глыбокі сэнс. Фільм раю паглядзець усім! Калі ён ішоў у Мінскіх кінатэатрах, то ў канцы фільма ўсе людзі апладзіравалі, а такое сустракаецца нечаста.

«Глядзець мюзіклы на англійскай мове добра і карысна, – кажа Аляксандр Трушнікаў, старшыня Мінскага лакальнага аддзялення. – Фільм мне вельмі спадабаўся. Лёгкая лексіка і рэальны вакал».

 

Настасся Баброўская

Пакіньце каментар

© YMCA Minsk, 2015