У Новы год паехалі на санках

У Віцебску сустрэлі Новы год беларускімі народнымі танцамі, спевамі і гульнямі. І вырашылі ў 2016-м яшчэ больш увагі надаваць тэнсінгу і сацыяльным праектам.

Святкаванне Новага года ва YMCA Віцебск расцягнулася на некалькі дзён. Спачатку мясцовыя лідэры і валанцёры разам з сябрамі, якія прыехалі з Швейцарыі, весела і крэатыўна павіншавалі адзін аднаго у горадзе на Дзвіне. Пасля святкаванне працягнулі ў сядзібе ў Сеннецкім раёне. Вялікая кампанія не толькі адчула зімовы каларыт беларускай вёскі, але і змагла пракаціцца на конях з санкамі. 

–  Мне асабліва запомнілася віктарына, падчас якой мы адказвалі на пытанні аб Швейцарыі, – распявала адна з лідэраў YMCA Віцебск Лада Маханькова. – Швейцарцам жа вельмі даспадобы прыйшліся нашы цёплыя падарункі – рукавіцы.

Ледзве скончылася навагодняе свята, а лідэры YMCA Віцебск пачалі планаваць працу на 2016 год. У прыватнасці, вырашылі па-ранейшаму шмат увагі надаваць адукацыйным мерапрыемствам, у тым ліку па прафілактыцы здаровага ладу жыцця. Акрамя таго паспрабуюць актыўна развіваць тэнсінг і пашырыць прастору рэалізацыі сацыяльных праектаў.

Руслан Ананьеў

Пакіньце каментар

© YMCA Minsk, 2015