Кацярына Лютыч: "Хочаш перамагчы “ныцікаў” – усміхайся жыццю"

Спадчынніца Вялікага княства Літоўскага, гісторык–экскурсавод і адзін з лідэраў YMCA Брэст, Кацярына Лютыч лічыць, што «выратаваць увесь свет» немагчыма, але напоўніць іншых актыўнасцю, пазітывам абсалютна рэальна.

Паспрабуй яшчэ раз

– Ратаваць увесь свет і фармаваць гарманічна развітыя асобы – гэта ілюзіі, рамантычныя мары, – кажа яна. – Трэба ставіць канкрэтныя мэты. Ды ісці да іх. Не звяртаць увагі на магчымыя няўдачы. Не атрымалася ў гэты раз – магчыма, выйдзе ў наступны. Калі ўзнікла праблема – гэта не прычына апускаць рукі. Проста розныя сітуацыі бываюць у жыцці людзей: сёння свеціць сонца, а заўтра – лье дождж. Усё гэта ўплывае на настрой і паводзіны.

Пазбягай змрочных людзей

– Мне не падабаюцца “ныцікі”. Як можна так не любіць жыццё, каб енчыць, не перастаючы? Калі чалавек ные – ён забірае тваю энергію. Таму лепш трымацца ад яго ўбаку. Калі чалавек енчыць, выглядае змрочным  – значыць, праблема ў ім, а не ў тым, што жыццё быццам дрэннае. Што рабіць, каб вакол было менш “ныцікаў”? Ўсміхацца. Казаць, што жыццё – вялікі цуд.

Дурню жывецца лягчэй?

– Як атрымліваць радасць ад жыцця? Думаю, веды прыносяць радасць. Хоць часам і кажуць, што дурню жывецца лягчэй. Але няведанне – яшчэ горшае. Яно абмяжоўвае чалавека. Пачытаць антыўтапістаў Оруэла або Брэдберы: калі бяздумна падпарадкоўваешся, глядзіш толькі прама, то не бачыш усёй шырыні, панарамнасці свету.

«Разварушыць» – асабістым прыкладам

– Моладзі актыўнай цяпер мала. Шмат пасіўных людзей. Як разварушыць іх? Адзін псіхолаг сказаў: ты свет не зменіш, але на сваім прыкладзе можаш паказаць людзям, як можна жыць інакш. Сваім асабістым прыкладам прадэманстраваць, якім можна быць. Калі правядзеш мерапрыемства – наўрад ці зменіш кожнага яго ўдзельніка. Але можаш падштурхнуць чалавека да гаго, каб той задумаўся пра сябе, свайго жыццё.

Зрабіць экскурсію нясумна

– Я па адукацыі – настаўнік гісторыі і грамадазнаўства. Але ў апошні час працую ў краязнаўчым музеі ў Брэсце. Лічу, што з маім адукацыяй такая праца – выдатны варыянт. Я разам з калегамі распрацоўваю новыя экспазіцыі, праводжу экскурсіі. У 2014 годзе наш музей на рэспубліканскім форуме за навуковую распрацоўку экспазіцыі заняў першае месца. Некаторыя могуць сказаць, што паход у музей – страшная нуда. Але я ўпэўненая, што ўсё залежыць ад таго, наколькі ты творча падыходзіш да сваіх абавязкаў экскурсавода.

Распавесці на «дзіцячым» мове

– Мне падабаецца, калі на экскурсію прыходзяць дзеці. Яны – самыя ўдзячныя слухачы. Ім яшчэ ўсё цікава. Са старшакласнікамі працаваць больш складана. Як правіла, яны прыходзяць без ахвоты, часцяком з негатыўнымі эмоцыямі. Але ўсё роўна імкнуся зацікавіць іх. Напрыклад, распавядаю пра гістарычныя падзеі на простай, побытавай мове, праводжу параўнанні з цяперашнімі людзьмі і падзеямі, з'явамі. Многія калегі часам абураюцца: ты абавязаная распавядаць выключна на літаратурнай мове, безумоўна прытрымлівацца плана экскурсіі. Але калі я буду менавіта так дзейнічаць, дык наведвальнікі страцяць ўсялякі інтарэс да мяне і экскурсіі праз дзесяць хвілін пасля яе пачатку...

Школьнікі не «пераварваюць»

– Я ўдзячная музею. Ён дае прастору для дзейнасці. А ў школе шмат працы з паперамі. А яшчэ трэба прыдумляць заданні для самастойных работ. Вядома, ёсць у дапамогу метадычкі. Але не кожнага настаўніка яны задавальняюць. Метадысты, якія сядзяць у кабінеце і рыхтуюць метадычкі, не заўсёды разумеюць, менавіта якую інфармацыю здольны ў сілу свайго ўзросту «пераварыць» школьнік у тым ці іншым класе.

Рэцэпт свята

– У YMCA Брэст я прыйшла дзякуючы знаёмству з Вольгай Крусь. Разам з ёй хадзілі на адукацыйныя мерапрыемствы. Паступова я ўцягнулася і ў іншыя справы. Напрыклад, паспрабавала праводзіць заняткі па арт–тэрапіі. Мне спадабалася, школьнікам – напэўна, таксама. Каб павысіць папулярнасць УМСА Брэст, трэба «ісці ў народ», больш мерапрыемстваў праводзіць на вуліцы. Напрыклад, запрашаць цыркачоў, самім апранацца ў карнавальныя касцюмы і весяліць людзей. Каб школьнікі бачылі, што і без алкаголю і наркотыкаў можна весела бавіць час і паляпшаць настрой іншым.

Родам з ВКЛ

– Хочацца і ў далейшым развівацца, атрымліваць ад жыцця радасць. Напрыклад, каб быць паспяховым гісторыкам і экскурсаводам, трэба чытаць спецыяльную літаратуру. Тады зможаш адзін і той жа факт трактаваць з розных пунктаў гледжання. Але ёсць і тое, што для мяне бясспрэчна. Я ўпэўнена, што мы – нашчадкі Вялікага княства Літоўскага. І цэнтрам гэтай дзяржавы былі цяперашнія беларускія землі. Вызначальным этнасам былі беларусы. Гэта маё перакананне.

Руслан Ананьеў

 

 

Пакіньце каментар

© YMCA Minsk, 2015