English – праз кіно: у YMCA Мінск адбыўся прагляд фільма «Song of the Sea

У мінулую суботу, 14 красавіка, у офісе YMCA Мінск адбыўся прагляд фільма «Песня мора». Такім чынам, у Мінскай лакалцы мы вывучаем ангельскую мову – праз кіно. У апошні раз глядзелі кранальную карціну «Song of the Sea» з англійскімі субтытрамі. Гэта поўнаметражны каляровы анімацыйны фільм, створаны ірландскай кампаніяй Cartoon Saloon, гэта і драма, і фэнтэзі.

Рэжысёрам фільма выступіў Томі Мур, які раней атрымаў вядомасць анімацыйнай стужкай «Таямніца Келлс». Як і папярэдні фільм, «Песня мора» заснавана на матывах ірландскай гісторыі і міфалогіі. 

Мультфільм атрымаў шэраг узнагарод, у тым ліку быў намінаваны на прэмію «Оскар» у 2015 годзе за лепшы анімацыйны поўнаметражны фільм.

Па словах рэжысёра Томі Мура, у аснову фільма ляглі некаторыя аспекты яго дзяцінства. Дзеянне фільма разгортваецца ў кастрычніку 1987 гады, які запомніўся Муру дажджлівым і ветраным, а некаторыя персанажы створаны па вобразу членаў сям'і Мура і хатніх гадаванцаў з яго ўспамінаў.

Яркая гісторыя, выдатныя персанажы, страта самога дарагога чалавека і шмат кранальных момантаў нікога не пакінулі абыякавымі. Такія фільмы выклікаюць у нас самыя лепшыя эмоцыі, і іх трэба глядзець як мага часцей.

Абавязкова далучайцеся да нас у наступны раз! Будзе не толькі цікава, але і вельмі карысна.

Гледачы, якія трапілі на фільм, падзяліліся сваімі ўражаннямі.

«Вялікі дзякуй усім за арганізацыю і падбор фільма для прагляду. Такі пранікнёны мультфільм, – кажа Аксана Шавель. – намаляваны вельмі міла і прыгожа і музыка цудоўная. Сюжэт прымушае задумацца, наколькі важна прымаць чужы выбар, нават калі ён нам здаецца вар'ятскім .. У кожнага свой лёс, сваё жыццё (не заўсёды лёгкае), трэба быць больш чулым і ўважлівым да блізкіх нам людзей. Мы з сынам, калі прыйшлі дадому, паглядзелі гэты фільм яшчэ раз, але ўжо па-руску».

Ксенія Барахоўская:

– Вельмі спадабалася! Утульная атмасфера, добры, мілы і светлы, з правільным пасылам мультфільм. Прымушае задумацца пра сваё жыццё і

пра важнасць сям'і. Пры гэтым прыгожая карцінка і зачаравальная музыка. Увогуле атрымалася вельмі крута.

Аляксандр Трушнікаў, старшыня YMCA Мінск адзначыў:

– Мне вельмі спадабаўся мультфільм, вельмі цікава было глядзець і лёгка, так як лексіка была не складаная.

 

Настасся Баброўская

Пакіньце каментар

© YMCA Minsk, 2015