Чатыры разы па пяць: прадстаўнікі YMCA Беларусі кінулі выклік Мінскаму паўмарафону

Ігар Лабкоў і Юлія Камяк сталі ўдзельнікамі самага масавага спартыўнага спаборніцтва за ўсю гісторыю яго правядзення. На дваіх на дыстанцыі Мінскага паўмарафона яны прабеглі больш за 26 кіламетраў.

– Я адважыўся на максімум – 21,1 кіламетра, – падзяліўся ўражаннямі Ігар Лабкоў. – Гэта атрымалася не так шмат, як меркаваў раней. «Усяго толькі» чатыры разы па 5 кіламетраў.

Ігар пры падрыхтоўцы да паўмарафона два разы на тыдзень прабягаў па 3-5 кіламетраў перад працоўным днём і пасля яго заканчэння. Іншым ён раіць пачынаць заняткі з малой дыстанцыі, паступова яе павялічваць.

– Я выбрала пакуль што самую кароткую дыстанцыю, бо пачала рэгулярна трэніравацца толькі гэтым летам, досвед гэтым невялікі, – распавядае Юлія Камяк. – Бегалі два разы на тыдзень па стадыёне, размешчаным побач з маім домам.

– Бег – выдатная кардыёнагрузка, – тлумачыць Юлія. – Ваша сэрца – гэта маторчык, які трэба рэгулярна “нагружаць”, калі вы хочаце жыць доўга і шчасліва! Многія людзі не любяць ці баяцца бегаць, бо не ўмеюць гэтага рабіць правільна. У выніку – ніякага задавальнення, а толькі суцэльны стрэс. Вельмі важна падабраць ідэальны для сябе тэмп. Раю пачаць проста са шпацыру на свежым паветры. Затым дадаць хвілінку бегу і гэтак далей. Жадаю быць усім здаровымі і шчаслівымі!

Мінскі паўмарафон праходзіць штогод з 2015-га. Цяперашні стаў самым масавым: у ім прынялі ўдзел каля 35 тысяч аматараў бегу з розных краін. Кожны з іх мог выбраць адну з трох дыстанцый: 21,1 кіламетра, 11,5 або 5,5. Маршрут пралягае па вуліцах цэнтральнай частцы сталіцы.

Руслан Ананьеў

фота ўдзельнікаў паўмарафона і https://sputnik.by

 

Пакіньце каментар

© YMCA Minsk, 2015