Пра нас

Мы - маладыя актыўныя людзі з Мінска. Нас аб'ядноўвае імкненне фізічна і духоўна развівацца, займацца творчасцю і спортам, хадзіць у паходы, падарожнічаць, дапамагаць іншым людзям. Мы - з Мінскага аддзялення грамадскай арганізацыі «Хрысціянскае садружнасці дарослых і маладых» - часткі вялікай міжнароднай арганізацыі YMCA, якая развіваецца больш за 170 гадоў і аб'ядноўвае ва ўсім свеце звыш 50 мільёнаў чалавек. І гэта натхняе, пашырае межы жыцця, дае каштоўны досвед, назапашаны за шмат гадоў ва ўсім свеце.

Чым мы займаемся?

Мы развіваем некалькі асноўных накірункаў - Скаўтынг (паходы і лагеры), Тэнсінг (бэнд, хор, танец, тэатр), папулярызацыя здаровага ладу жыцця, развіццё ў маладых людзях лідэрскіх якасцяў, міжнародныя абмены. Але разам з гэтым падтрымліваем і іншыя ініцыятывы - напрыклад, праводзім заняткі па англійскай мове і беларускія «вечарыны», захапляемся «зумбай» і фларболам. Мы не чытаем сумныя лекцыі, а ў займальнай, гульнявой форме дзелімся адзін з адным унікальнымі ведамі.

Нашы праграмы

Звязацца

Даследваць наш сайт - ymcaminsk.by
Зазірнуць у нашу суполку ў сацыяльнай сетцы - http://vk.com/ymca.minsk
Адправіць пытанні на электронны адрас - ymcaminsk@gmail.com
Патэлефанаваць на нумар - +375 (44) 532 24 87 (Аляксандр)
Прыйсці на наша мерапрыемства і задаць тысячу пытанняў :)

Лiдэры YMCA Miнск

Напiшыце нам лiст

© YMCA Minsk, 2015